01.12.2016
Моцныя снегапады абрынуліся напярэдадні на Беларусь. Складаныя ўмовы надвор"я паўплывалі на расклад вакзалаў і працу грамадскага транспарту. Нацыянальны аэрапорт Мінск прадаўжае працу ў штатным рэжыме. Расійскі ж авіяперавозчык "Аэрафлот" паведаміў аб адмене 6 дзясяткаў рэйсаў на вылет і прыбыццё ў аэрапорт Шарамецьева 1 і 2 снежня.Аб прыходзе каляндарнай зімы нагадваюць і ў ДАІ нашай краіны. З першага снежня і па першае сакавіка зімовая гума на аўтамабілі павінна быць абавязковая.
Падзяліцца:

Вверх