17.11.2016
Сёння ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка праводзіць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі. На сустрэчу запрошаны каля ста журналістаў, якія прадстаўляюць 46 рэгіёнаў Расіі. На канферэнцыі Кіраўнік дзяржавы асабліва надаў увагу ўзаемаадносінам з Расіяй, у прыватнасці, адзначыў, што Расія для Беларусі не проста стратэгічны партнёр, а братэрская дзяржава, і адносіны могуць выйсці на якасна новы ўзровень. Беларускі лідар таксама падкрэсліў, што Беларусь з"яўляецца адным з самых стабільных куткоў планеты. Прыкладзена шмат намаганняў, каб еўрапейскі кантынент спакойна жыў і развіваўся. Што тычыцца ЕАЭС, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дэзынтэграцыі на прасторы саюза ні ў якім разе дапусціць нельга. І каб не адстаць, неабходна ўдасканальваць створанае.
Падзяліцца:

Вверх