16.12.2016
Прэзідэнт Беларусі напярэдадні разгледзеў кадравыя пытанні. Прызначаны новыя міністры, намеснікі міністраў і намеснікі старшыні Камітэта дзяржкантролю. Таксама адбылася ратацыя ў дыпкорпусе і мясцовай вертыкалі. Так, новым міністрам адукацыі стаў Ігар Карпенка, які раней займаў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама. Партфель кіраўніка Мінпрацы і сацыяльнай абароны атрымаў Валерый Малашка, які перш працаваў у Магілёўскім аблвыканкаме. Новыя намеснікі прызначаныя ў міністраў інфармацыі і юстыцыі.
Падзяліцца:

Вверх