17.11.2016
Прэзідэнт Беларусі правёў штогадовую прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ. Адказваючы на пытанне аб эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў існуючыя няроўныя ўмовы для суб"ектаў гаспадарання дзвюх краін. Пры гэтым беларускія прадпрыемствы па лініі кааперацыі даюць працу 10 мільёнам расіянаў. Беларускі лідар падкрэсліў, што наша краіна гатовая пастаўляць неабходныя аб"ёмы харчавання ў Расію па выгадных цэнах, а таксама разабрацца з праблемамі паставак сельгастэхнікі. Падчас прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка адказаў на дзясяткі пытанняў, звязаных са знешняй палітыкай, прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыяй, гуманітарным і культурным супрацоўніцтвам. Напроста пагутарыць з беларускім лідарам змаглі каля сотні рэпарцёраў і блогераў.
Падзяліцца:

Вверх