10.11.2016
Ноччу ў Беларусі моцны цыклон прынёс зімовае надвор"е - парывісты вецер і мокры снег. Напярэдадні адбыліся амаль тры сотні ДТЗ. Не абышлося і без адключэння энергазабеспячэння. З-за снегападу 108 невялікіх населеных пунктаў у краіне застаюцца абясточанымі.Снежны рэкорд 70-гадовай даўнасці пабіты ў Віцебску. Там вышыня снежнага покрыва дасягнула 16 сантыметраў. А з-за наліпання мокрага снегу на правады гэтай ноччу амаль паўсотні населеных пунктаў вобласці засталіся без святла. Энергетыкі ліквідуюць непаладкі. Па краіне аб"яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.Нягледзячы на непагадзь, Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме, чаго нельга сказаць пра расійскую сталіцу, дзе з-за непагадзі затрымліваюцца дзясяткі авіярэйсаў.
Падзяліцца:

Вверх