16.12.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кантралюючых органаў дзейнічаць у сваёй працы акуратна і справядліва. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб выніках праверкі дзейнасці Камітэта дзяржкантролю. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, па выніках праверкі асобныя факты выклікаюць сур'ёзную насцярожанасць - прыпіскі, справакаваныя адсутнасцю самакантролю, карупцыйныя праявы, павярхоўнае стаўленне да справы. Адпаведная рэвізія - не першая сёлета. Падобным чынам вывучалася дзейнасць пракуратуры і іншых органаў улады.
Падзяліцца:

Вверх