18.11.2016
Капітан карабля Алег Навіцкі даставіць на МКС дзяржаўны флаг Беларусі. Касмічны карабель "Саюз" з новым экіпажам паспяхова выйшаў на арбіту. Узначальвае каманду ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Таксама ў складзе француз Тама Песке і амерыканка Пегі Уітсан. Наперадзе ў іх 45 навуковых эксперыментаў па касмічнай біятэхналогіі, фізіцы і хіміі. Новы экіпаж прыме расійскія і японскія грузавыя пастаўкі, а таксама будзе весці фота- і відэаздымкі палёту. Алег Навіцкі ўзяў з сабою дзяржаўны флаг Беларусі і даставіць яго на МКС у знак пашаны і павагі да роднай зямлі.
Падзяліцца:

Вверх