18.11.2016
З Байканура паспяхова стартаваў касмічны карабель "Саюз" з новым экіпажам на борце. Узначальвае каманду выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі. Таксама ў складзе француз Тама Песке і амерыканка Пегі Уітсан. На працягу 180 дзён ім трэба правесці каля 50 эксперыментаў. Алег Навіцкі на час экспедыцыі ўзяў з сабою дзяржаўны флаг Беларусі і даставіць яго на міжнародную касмічную станцыю ў знак пашаны і павагі да роднай зямлі. Стыкоўка з МКС запланаваная на 20 лістапада.
Падзяліцца:

Вверх