06.10.2015
Задача навукоўцаў - падтрымаць генетычную разнастайнасць дзікіх жывёлін.
У Беларусі адкрыўся першы прыватны навукова-практычны цэнтр па паляўніцтвазнаўстве. Ён размясціўся на тэрыторыі Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Чырвоны Бор". Дзякуючы ўнікальнаму размяшчэнню, тут, на плошчы больш за 80 тысяч гектараў, у поўнай гармоніі з прыродай насяляюць казулі, плямістыя і высакародныя алені, а з нядаўніх пор яшчэ і зубры. Задачы навукоўцаў - падтрымаць генетычную разнастайнасць і папоўніць папуляцыі жывёлін.
Падзяліцца:

Вверх