07.12.2016
Беларусы, якія не заплацілі збор на фінансаванне дзяржрасходаў, пакуль не будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Зараз паведамленні па выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў накіраваныя 73 тысячам грамадзянам. Ад беспрацоўных беларусаў ужо паступілі 3 мільёны дэнамінаваных рублёў. Каля 15-ці тысяч грамадзян даказалі сваё права на вызваленне ад выплаты збору. Нагадаем, напярэдадні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалі рэзанансны дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. На думку Прэзідэнта, дакумент патрабуе прадуманай карэкціроўкі.
Падзяліцца:

Вверх