12.12.2016
У Беларусі аб"яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На змену адлізе ў краіну вярнуліся снегапады і мароз. Слупкі тэрмометраў ізноў апусцяцца да мінус 6-ці. А парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду. Снежныя завеі абрынуліся на сталіцу яшчэ напярэдадні, а сёння днём змагацца з узнікненнем намецяў трэба будзе ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Сіноптыкі папярэджваюць аб магчымым наліпанні мокрага снегу і галалёдзіцы. Камунальшчыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Каб пазбегнуць траўм і ДТЗ, вадзіцелям і пешаходам рэкамендуюць па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак, быць уважлівымі на скрыжаваннях і пешаходных пераходах і захоўваць дыстанцыю.
Падзяліцца:

Вверх