08.11.2016
Мокры снег, ліўні і вецер прыйшлі напярэдадні і ў Беларусь. Віной таму - паўднёвы цыклон з Італіі. Складаная сітуацыя на дарогах стала прычынай некалькіх сур"ёзных ДТЗ. Сёння сіноптыкі таксама абяцаюць кароткачасовыя ападкі, але не па ўсёй краіне. Раніцай - слабы туман і галалёд. Слупкі тэрмометраў паднімуцца не вышэй за 6 цяпла. Аўтамабілістам варта быць вельмі ўважлівымі за рулём і пераходзіць на зімовы стыль ваджэння. А пешаходам - разумна рухацца па пераходах.
Падзяліцца:

Вверх