30.11.2016
Урад сумесна з Нацыянальным банкам вядзе работу па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы па іпатэчным крэдытаванні. Канцэпцыя жыллёвых будаўнічых зберажэнняў знаходзіцца на завяршальнай стадыі ўзгаднення. Гэта на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Беларусі паведаміў віцэ-прэм"ер Анатоль Калінін.
Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента традыцыйна праходзіць у Авальнай зале на восеньскай і вясновай сесіі. Урад адказвае на пытанні дэпутатаў і сенатараў.
Падзяліцца:

Вверх