01.11.2016
У залежнасці ад аэрапорта, грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў КНР без віз ад 72 да 144 гадзін.
Кітай уключыў Беларусь у спіс краін, да якіх прымяняецца рэжым бязвізавага знаходжання пры транзіце ў трэція краіны міжнароднымі авіярэйсамі. Рашэнне ўступае ў сілу з сённяшняга дня. У залежнасці ад аэрапорта, грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў КНР без віз ад 72 да 144 гадзін. Турысты не павінны перавышаць усталяваны час знаходжання на тэрыторыі КНР і не могуць выязджаць за межы ўсталяванага раёна.
Падзяліцца:

Вверх