02.12.2016
Беларускія юрысты сёння праводзяць бясплатныя кансультацыі для ўсіх, хто жадае. Акцыя прымеркаваная да прафесійнага свята, якое адзначаецца ў першую нядзелю снежня. Спецыялісты юрыдычных кантор і бюро дапамогуць аформіць спадчыну, нерухомасць, скласці завяшчанне або шлюбны дагавор. Даведацца адрасы і тэлефоны можна на сайце беларускай натарыяльнай палаты. Толькі за гэты год бясплатнай кансультацыяй скарысталіся больш чым 23 тысячы беларусаў.
Падзяліцца:

Вверх