07.12.2016
Каля 50 новых законаў мае намер прыняць  беларускі парламент новага склікання. І яшчэ больш за сотню нарматыўных актаў - падкарэкціраваць. Сёння ў Авальнай зале дэпутаты і сенатары абмеркавалі заканадаўчыя ініцыятывы на найбліжэйшы год і практыку прымянення дзеючых законаў. У прыватнасці,  парламентарыі плануюць унесці змены ў Працоўны кодэкс Беларусі. Размова - аб стварэнні дадатковых ахоўных механізмаў для працаўнікоў на выпадак банкруцтва прадпрыемстваў. Дэпутацкі корпус таксама заяўляе і аб неабходнасці падкарэкціраваць правілы заканатворчай дзейнасці.
Падзяліцца:

Вверх