22.11.2016
Беларускія кардыёлагі і артапеды ўпершыню правялі сумесную аперацыю па ўхіленні адразу двух парокаў - на сэрцы і на грудной клетцы. Трынаццацігадовай гамяльчанцы паставілі рэдкі дыягназ "сіндром Элерса-Данлоса" або гіперэластычнасць скуры. Менавіта гэтая паталогія прывяла да недастатковасці мітральнага клапана сэрца, а на грудзі ўтварылася своеасаблівая варонка. Ужо пасля двух дзён у рэанімацыі дзяўчынка знаходзіцца ў палаце, а пасля рэабілітацыі зможа вярнуцца да нармальнага жыцця.
Падзяліцца:

Вверх