10.11.2016
Унікальную аперацыю па аднаўленні рытму сэрца правялі цяжарнай жанчыне ў РНПЦ "Кардыялогія". Раней падобныя аперацыі не выконваліся, і жанчыны былі вымушаныя перарываць цяжарнасць з-за таксічнага ўплыву лекаў на плод. Аперыравалі пацыентку метадам радыёчастотнай аблацыі арытмагеннага ачага. Аперацыя прайшла паспяхова. Зараз жанчына адчувае сябе здавальняюча.
Падзяліцца:

Вверх