08.11.2016
Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Traveler Awards. Наша краіна набрала 24% галасоў. Агратурызм у Беларусі - адзін з найболей перспектыўных відаў турызму. У краіне зарэгістравана больш як дзве тысячы аграсядзіб. На другім месцы ў гэтай намінацыі Італія, на трэцім - Францыя. Акрамя гэтага, Беларусь увайшла і ў пяцёрку лепшых краін для аздараўленчага адпачынку. Апытанне праходзіла на сайце "National Geographic Расія".
Падзяліцца:

Вверх