23.11.2016
Беларусь лідзіруе ў глабальным рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на постсавецкай прасторы. Такія звесткі змяшчаюцца ў новым дакладзе Міжнароднага саюза электрасувязі. Наша краіна займае 31-е месца сярод 175-ці дзяржаў і ў параўнанні з мінулым годам паднялася на 5 пазіцый. Расія займае ў рэйтынгу 43-ю пазіцыю, Украіна 76-ю. Другі год запар лідарства ўтрымлівае Рэспубліка Карэя. Эксперты адзначаюць, што 95% насельніцтва планеты ўжо ахоплены сігналамі рухомай сотавай сувязі, звыш 47% жыхароў зямнога шара падключаныя да Інтэрнэту.
Падзяліцца:

Вверх