09.11.2016
Іншаземцы могуць наведваць Аўгустоўскі канал, а таксама Гродна і частку раёна без візы.
Аўгустоўскі канал і сумежныя з ім тэрыторыі папулярныя сярод замежных турыстаў. Гэтаму паспрыяла і спрашчэнне візавага рэжыму. Для наведвання Гродна ўжо зарэгістраваліся каля 300 замежных падарожнікаў. У асноўным гэта грамадзяне Польшчы, на другім месцы літоўцы. Таксама сярод бязвізавых турыстаў госці з Іспаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Бельгіі. Каб пазбегнуць чэрг у пунктах пропуску, зараз прапрацоўваюцца пытанні для паскоранага перасячэння мяжы замежнымі турыстамі. Нагадаем, з 26 кастрычніка іншаземцы могуць наведваць Аўгустоўскі канал, а таксама Гродна і частку Гродзенскага раёна без візы.
Падзяліцца:

Вверх