02.11.2016
У Бішкеку 2-3 лістапада адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Удзел у мерапрыемствах прыме і беларуская дэлегацыя. Наша краіна мае статус назіральніка ў аб"яднанні. На пасяджэнні будуць абмеркаваныя практычныя пытанні развіцця супрацоўніцтва ў арганізацыі. Асноўную ўвагу нададуць перспектывам развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне каля 10 дакументаў.
Падзяліцца:

Вверх