23.11.2016
Саюзныя дзяржавы не ізаляваныя ад сусветных крызісаў і вымушаныя сумесна рэагаваць на іх. Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам наведаў Маскву. У Крамлі прайшлі перамовы лідараў дзвюх краін, галоўнай тэмай сталі беларуска-расійскія адносіны. Акрамя таго, закраналіся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, інтэграцыйныя працэсы і сітуацыя ў свеце.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў 70-годдзе.
Падзяліцца:

Вверх