28.10.2016
Сёння ж у Мінску прайшло пасяджэнне кіраўнікоў урадаў СНД. Асноўнай тэмай стала рэалізацыя Дамовы аб свабодным гандлі ў Садружнасці. У прыватнасці, Беларусь разлічвае на ўхіленне гандлёвых абмежаванняў у найкарацейшыя тэрміны. Паводле слоў прэм"ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, агульны для ўсіх удзельніц СНД падыход у гандлі будзе на карысць эканомікам кожнай дзяржавы. Па выніках урадавага саміту ў Мінску падпісана больш як 20 сумесных пагадненняў.
Падзяліцца:

Вверх