06.12.2016
Эквадор зацікаўлены ў пастаўках беларускіх трактароў і мінеральных угнаенняў. Адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя на палях саміту Лацінаамерыканскага парламента, які завяршыўся ў Панаме. Вынікі сустрэчы падвялі сёння ў Палаце прадстаўнікоў. Беларускія парламентарыі нацэленыя на тое, каб іх праца на такіх пляцоўках, як Парлаціна мела рэальную аддачу. Удзел у працы міжнародных арганізацый павінен спрыяць павелічэнню тавараабароту, а таксама прасоўванню айчынных прадпрыемстваў на перспектыўныя рынкі.
Падзяліцца:

Вверх