14.12.2016
Рэалізацыя дамоўленасцяў паміж Прэзідэнтам Беларусі і кіраўніцтвам Аб"яднаных Арабскіх Эміратаў будзе абмеркавана ў Мінску падчас візіту эмірацкай дэлегацыі. У яе складзе - прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і буйных кампаній. Праграмай запланавана правядзенне пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і беларуска-эмірацкага дзелавога савета. Самыя перспектыўныя сферы для дзвюх краін - лагістыка, IT, космас, турызм, нерухомасць. Летась аб"ём інвестыцый у Беларусь склаў 29 мільёнаў долараў. У нашай краіне амаль тры дзясяткі арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу.
Падзяліцца:

Вверх