13.12.2016
У Босніі і Герцагавіне сёння пройдзе пасяджэнне кіраўнікоў урадаў краін - членаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Беларусь прадстаўляе прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў. У наступным годзе да нашай краіны пераходзіць статус старшыні міжнароднай арганізацыі. Беларускі лозунг - "Злучаючы Еўропу". Такім чынам, наша краіна мае намер сканцэнтравацца на спрашчэнні мытных і пагранічных працэдур, развіцці транспартнай інфраструктуры, а таксама  на збліжэнні ЕС і ЕАЭС. Таксама на палях саміту ў Сараеве запланаваныя двухбаковыя сустрэчы Андрэя Кабякова з кіраўнікамі ўрадаў, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні.
Падзяліцца:

Вверх