03.11.2016
У Бішкеку праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін - удзельнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў пашыраным складзе. Асноўныя тэмы перамоў - паглыбленне гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва і пытанні антытэрору. Акрамя гэтага, абмяркоўваецца рэалізацыя дамоўленасцяў, якіх дасягнулі кіраўнікі дзяржаў падчас чэрвеньскага саміту ў Ташкенце. Удзел у ім прыняў Аляксандр Лукашэнка. Тады ж Беларусь атрымала статус назіральніка ў арганізацыі. Пасля сённяшняга пасяджэння чакаецца падпісанне выніковых дакументаў.
Падзяліцца:

Вверх