24.10.2016
Дэлегацыя Польшчы сёння з рабочым візітам наведае Беларусь. Узначаліць яе віцэ-прэм"ер - міністр развіцця і фінансаў Матэвуш Маравецкі. Чакаецца, што ён прыме ўдзел у адкрыцці беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства", а таксама ўзначаліць польскую дэлегацыю на пасяджэнні сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Акрамя таго, запланаваны шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Польшча - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Летась двухбаковы тавараабарот склаў амаль два мільярды долараў.
Падзяліцца:

Вверх