25.11.2016
У Беларусь з афіцыйным візітам сёння прыбывае прэм"ер-міністр Славакіі. Роберт Фіца правядзе перамовы ва ўрадзе. Затым запланаванае наведванне Віцебскай вобласці, дзе працуе славацкая кампанія "Націвіта". Яна спецыялізуецца на выпуску персаніфікаваных вакцын для лячэння анкалогіі. Краіны маюць намер супрацоўнічаць у гэтым кірунку, чаму паспрыяе мемарандум аб паразуменні па двухбаковым супрацоўніцтве ў галіне даследаванняў і адукацыі паміж ВНУ Віцебска і Браціславы, які плануецца падпісаць сёння. У Беларусі працуюць амаль тры дзясяткі кампаній з удзелам славацкага капіталу. Асноўныя сферы супрацоўніцтва - энергетыка, машынабудаванне, фармацэўтыка.
Падзяліцца:

Вверх