08.12.2016
Садружнасці Незалежных Дзяржаў сёння спаўняецца 25 гадоў. З гэтай нагоды Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншавальныя пасланні лідарам краін Садружнасці. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, стварэнне СНД стала адпраўным пунктам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. І за чвэрць стагоддзя Садружнасць сфарміравалася як сучасная рэгіянальная супольнасць, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх бакоў. Таксама беларускі лідар акцэнтаваў увагу на тым, што сёлета прынята канцэптуальнае рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій, вызначыліся шляхі яе развіцця. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што гэта ўмацуе аўтарытэт Садружнасці, зробіць яе яшчэ больш запатрабаваным і актуальным аб"яднаннем.
Падзяліцца:

Вверх