11.11.2016
А. Лукашэнка: Беларусь і Турцыя здольныя падняцца на новую ступень у развіцці адносін.
У Мінск з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Турцыі. Парадак дня вельмі насычаны. У Палацы Незалежнасці прайшлі перамовы лідараў Беларусі і Турцыі. Паміж дзвюма краінамі няма праблемных пытанняў. Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што краіны здольныя падняцца на новую ступень у развіцці адносін. Рэджэп Эрдаган у сваю чаргу заявіў, што Беларусь і Турцыя ў кароткі тэрмін змогуць падняць планку тавараабароту да мільярда долараў. Пасля перамоў прэзідэнты ўрачыста адкрылі Саборную мячэць у Мінску. Яна першая ў беларускай сталіцы і самая буйная ва Усходняй Еўропе.
Падзяліцца:

Вверх