01.11.2016
Беларусь і Аб"яднаныя Арабскія Эміраты маюць намер вывесці эканамічныя адносіны на ўзровень палітычных. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм"ер-міністрам арабскай дзяржавы шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва і нерухомасці, IT, турызму, навукі, адукацыі і космасу. Гэта можа прынесці вялікую эканамічную выгаду. Толькі за мінулы год тавараабарот склаў амаль $30 млн. А 2016 год можа стаць рэкордным у гісторыі двухбаковага гандлю.
Падзяліцца:

Вверх