06.10.2016
Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прэм"ер-міністрам гэтай краіны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Мінск і Ісламабад плануюць выходзіць на цесную кааперацыю з трэцімі краінамі. Бакі абмеркавалі і магчымасці стварэння сумесных прадпрыемстваў у харчовай сферы. Падпісаны шэраг міжнародных дакументаў у сферах гандлю, навукі, транспарту, адукацыі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка таксама ўзяў удзел у беларуска-пакістанскім бізнес-форуме. Паводле папярэдніх ацэнак, па выніках дзелавых перамоў у Ісламабадзе сума кантрактаў перавысіць 50 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх