11.11.2016
У Мінск з афіцыйным візітам прыбыў Прэзідэнт Турцыі. Гэта першы візіт Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў нашу краіну. У Палацы Незалежнасці турэцкага калегу асабіста сустракаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.Сёння ў лідараў шчыльны графік. Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў вузкім, а крыху пазней і ў пашыраным складах. Як чакаецца, галоўны акцэнт будзе зроблены на актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Не пакінуць без увагі рэгіянальны і міжнародны парадак дня. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.
Падзяліцца:

Вверх