25.11.2016
Удасканаленне выбарчай сістэмы і новы склад Цэнтрвыбаркама сталі асноўнымі тэмамі на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. 20 снежня заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтрвыбаркама. У прыватнасці, Прэзідэнту Беларусі пададзены прапановы па новым складзе Цэнтрвыбаркама, якія знайшлі падтрымку з боку Кіраўніка дзяржавы. Узначальваць ЦВК будзе па-ранейшаму Лідзія Ярмошына.
Падзяліцца:

Вверх