28.10.2016
Мінск пацвярджае сваю ролю ў якасці найбуйнейшай пляцоўкі для правядзення міжнародных перамоў. На гэтым тыдні ў сталіцы прайшоў шэраг буйнамаштабных сустрэч па лініі ЕАЭС, СНД, кантактнай групы па Украіне, Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Сёння з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў сустрэўся Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народам. Пры гэтым Садружнасць цалкам захоўвае запатрабаванасць. Аднак ёй трэба сканцэнтравацца на вырашэнні сучасных выклікаў і пагроз.
Падзяліцца:

Вверх