15.12.2016
Узровень беларуска-іранскага супрацоўніцтва неабходна значна павысіць. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Махамадам Рэза Сабуры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне.  Аб"ём узаемнага гандлю за 10 месяцаў года склаў усяго толькі 38 мільёнаў долараў. Асноўная прычына - узмацненне апошнімі гадамі рэжыму аднабаковых фінансава-эканамічных санкцый у адносінах да Ірана. Сёлета Мінск і Тэгеран падпісалі  дарожную карту супрацоўніцтва на найбліжэйшыя два гады. Прэзідэнт лічыць 2017 год вызначальным у  адносінах дзвюх краін. Супрацоўніцтва Беларусі і Ірана можна і трэба развіваць. Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць асабіста сустрэцца з Прэзідэнтам Ірана і абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін.
Падзяліцца:

Вверх