22.11.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам наведае Расію. Запланаваны перамовы з Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Лідары дзвюх краін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, палітычнага ўзаемадзеяння, развіццё інтэграцыйных працэсаў, разгледзяць сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у храме Хрыста Збавіцеля прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў сваё 70-годдзе.
Падзяліцца:

Вверх