18.11.2016
Больш за 30 пытанняў і амаль 6 гадзін давернага дыялогу. Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ. У цэнтры ўвагі - будаўніцтва Саюзнай дзяржавы праз развіццё рэгіянальных сувязяў. У гэтым кірунку зроблена нямала, аднак ёсць і некаторыя пытанні. У прыватнасці, не створаны роўныя ўмовы для суб"ектаў гаспадарання. У тым ліку - розныя цэны на энергарэсурсы, адсутнасць адзінага рынку тавараў і паслуг. Кіраўнік дзяржавы адказаў і на пытанні асабістага характару. Таксама журналістаў цікавіла сацыяльнае развіццё Беларусі, работа ЖКГ, адукацыйная сфера, развіццё турызму, перспектывы атамнай энергетыкі і касмічнай сферы.
Падзяліцца:

Вверх