13.12.2016
У Палацы Незалежнасці прайшла цырымонія ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін. Свае прадстаўніцкія дакументы Прэзідэнту Беларусі ўручылі паслы Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу дыпламатаў, што беларуская эканоміка з"яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Мы пастаўляем на экспарт больш за палову прадукцыі, якая  вырабляецца ў краіне. Таксама Беларусь з"яўляецца адной з дзяржаў - заснавальнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза, таму развіццё адносін з нашай краінай дае доступ на рынак аднаго з буйных інтэграцыйных аб"яднанняў Еўразіі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрытая да цесных кантактаў і супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх