25.11.2016
Славакія выказвае цікавасць да цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня ўрада Славакіі Роберт Фіца абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. У цэнтры ўвагі - сумесныя праекты ў атамнай энергетыцы, вытворчасці шын, дрэваапрацоўцы, газавай сферы, у абароннай прамысловасці і фармацэўтыцы. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, беларускі бок гатовы ў самыя кароткія тэрміны пачаць дэталёвае абмеркаванне праектаў. Таксама Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС.
Падзяліцца:

Вверх