14.11.2016
Перспектывы развіцця Саюзнай дзяржавы абмеркавалі сёння Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота з Прэм"ер-міністрам нашай краіны Андрэем Кабяковым. Сустрэча прайшла напярэдадні пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое плануюць правесці ў снежні. На парадку дня 37 пытанняў. Галоўнае з іх - стварэнне роўных умоў для канкурэнцыі на рынку. Акрамя таго, зараз рыхтуецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Галоўнай тэмай на гэтай сустрэчы стане бюджэтная сфера.
Падзяліцца:

Вверх