11.11.2016
Прэзідэнт Турцыі прыбывае ў Беларусь. Гэта першы яго афіцыйны візіт у нашу краіну. Галоўныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана пройдуць у Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. У гэтыя ж дні ў Мінску пройдзе беларуска-турэцкі бізнес-форум і будзе адкрытая саборная мячэць.
Падзяліцца:

Вверх