10.11.2016
Рэалізацыю рашэння па адвядзенні цяжкіх узбраенняў і размініраванні абмяркоўвалі на сустрэчы кантактнай групы напярэдадні.

Чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне запланавана на 23 лістапада. А напярэдадні на перамовах у Мінску абмяркоўвалася пытанне адвядзення цяжкіх узбраенняў і размініраванне. У сферы бяспекі было адзначана павелічэнне напружанасці ўздоўж лініі сутыкнення і парушэння рэжыму спынення агню, - адзначыў спецпрадстаўнік АБСЕ у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік. Таксама абмяркоўваліся палітычныя пытанні. Сярод іх - "формула Штайнмаера" па наданні Данбасу асаблівага статусу.
Падзяліцца:

Вверх