20.10.2016
МЗС Рэспублікі Беларусь: Беларусь вітае любы прагрэс, які спрыяе спыненню агню на ўсходзе Украіны.
Лідары краін "нармандскай чацвёркі" дамовілася падрыхтаваць дарожную карту мінскіх пагадненняў для мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Дакумент распрацуюць і ратыфікуюць да канца лістапада. Як паведамілі ў МЗС Беларусі, наша краіна вітае любы прагрэс, які спрыяе спыненню агню на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, беларускі бок зробіць усё магчымае для таго, каб праца перагаворшчыкаў на мінскай пляцоўцы ўнесла свой уклад у гэты працэс.
Падзяліцца:

Вверх