01.10.2015
Прэзідэнт сёння правёў нараду аб бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне. Галоўная тэма - выбарчая кампанія. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, выбары ў Беларусі павінны прайсці дэмакратычна, мірна, на высокім арганізацыйным узроўні. Асаблівая ўвага - тэме бяспекі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў не дапусціць ніякіх правакацый або процізаконных дзеянняў з боку розных дэструктыўных сіл. Выбары - гэта азначэнне далейшага шляху развіцця краіны. Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць так, як яны лічаць патрэбным, таму што кожны голас важны для будучыні Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх