18.10.2016
Беларускі парламент можа пачынаць паўнавартасную працу. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў цалкам сфарміравалі ўсе 14 профільных камісій. Нагадаем, раней дэпутаты вызначыліся з калегамі, якія ўзначаляць працу пастаянных камісій на найбліжэйшыя чатыры гады. З іх сем чалавек былі дэпутатамі ў пятым скліканні. У сувязі з абраннем у парламент ад занятых пасад вызваленыя намеснік міністра юстыцыі Ала Бодак і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч. Новы склад парламента сканцэнтруецца на законапраектах у эканамічнай сферы і ўмацаванні міждзяржаўных сувязяў.
Падзяліцца:

Вверх