21.11.2016
Стан і перспектывы ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - Еўрасаюз ацэніць Камітэт па палітыцы і бяспецы ЕС. Дэлегацыя на чале з паслом Вальтэрам Сцівенсам прыбывае сёння ў нашу краіну. Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з паслоў краін Еўропы, якія працуюць у Бруселі. Гэта пастаянная структура Савета Еўрасаюза. Яе задача - сачыць за развіццём міжнароднай сітуацыі ў сферах агульнай знешняй палітыкі і бяспекі ЕС. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў палітычным дыялогу Еўрасаюза.
Падзяліцца:

Вверх