27.10.2016
Беларусь выступае за пашырэнне напрамку супрацоўніцтва ЕЭК ААН. Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН - выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Крысціянам Фрыісам Бахам. Таксама беларускі лідар закрануў тэму прыродаахоўнай дзейнасці. Прэзідэнт перакананы, што неабходна самую пільную ўвагу надаваць бяспецы пражывання насельніцтва на планеце. І Беларусь гатовая падзяліцца сваім вопытам з іншымі краінамі.У сваю чаргу Крысціян Фрыіс Бах заявіў, што Мінск стаў сімвалам дыялогу ў самыя складаныя часы.
Падзяліцца:

Вверх